Alternate Text

Пасольства ШвецыіМінск, Беларусь

Мясцовы час 16:39

Пра пасольства

У 2000 годзе Швецыя адчынiла ганаровае консульства ў Мiнску, а ў лістападзе 2003 года пашырыла сваю прысутнасць офісам, адкрыўшы Аддзяленне ў Мiнску Пасольства Швецыi ў Маскве з адным шведскім дыпламатам. У снежні 2007 года ўрад прыняў рашэнне аб ператварэнні аддзялення ў пасольства, што i адбылося ў 2008 годзе. Дыпламатычны персанал адсутнiчаў у пасольстве з жніўня 2012 года па ліпень 2013 года. У 2014 годзе пасольства адчынiлася зноў.

!!! З верасня 2024 года i да далейшага паведамлення Пасольства Швецыі ў Маскве не будзе прымаць заяўкі на атрыманне шэнгенскіх віз ні праз офісы VFS Global, ні ў Пасольстве. Пасольства мае намер аднавіць усталяваны парадак атрымання віз як мага хутчэй.

Iнфармацыя пра тое, як наведаць Швецыю